Прэс-рэліз

сумесную заяву з нагоды пяцігоддзя сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі

Аўстралія, Канада і Злучанае Каралеўства апублікавалі сумесную заяву з нагоды пяцігоддзя сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсій ў Беларусі

Сумесная заява Садружнасці Аўстраліі, Канады і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі:

Пяць гадоў таму рэжым Лукашэнкі жорстка расправіўся з мірнымі пратэстоўцамі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Мы - Аўстралія, Канада, і Злучанае Каралеўства - адзіныя ў асуджэнні працяглых рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека.

Пачынаючы са жніўня 2020 года, беларускія ўлады праводзяць кампанію па знішчэнні грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і любой формы палітычнай апазіцыі. Тысячы людзей былі несправядліва затрыманыя, падвергнутыя катаванням або вымушаныя пакінуць краіну. Гэтыя дзеянні з’яўляюцца грубым парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі і сур’ёзным парушэннем правоў чалавека і асноўных свабод. Падтрымка рэжымам незаконнай вайны Пуціна супраць Украіны яшчэ больш падкрэслівае яго грэбаванне глабальным мірам і бяспекай.

Мы вітаем нядаўняе вызваленне некалькіх палітычных зняволеных у Беларусі, але мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя працягам арыштаў і пераследу грамадзян за рэалізацыю сваіх правоў.

Больш за 1100 чалавек застаюцца пад вартай у сувязі з палітычнай дзейнасцю. Мы сумесна заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і настойліва патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі.

Нашы краіны працягваюць непахісна абараняць правы чалавека, прасоўваць прыцягненне да адказнасці і падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоднай і дэмакратычнай будучыні.

Updates to this page

Апублікавана 9 Жнівень 2025